Добрага часу сутак, мае чытачы! Сёння я вам распавяду пра вышыўку, якая здалася мне самай цяжкай за ўвесь час, што я вышываю. Гэта карціна мае назву "Насустрач сонцу" і была размешчана ў часопісы "Чудесные мгновения" №5-6 за 2012 год.
Гэта схема была зроблена па фрагментам карцін Алега Стаўроўскі дызайнерам Наталляй Марозавай. Шчыра кажучы, мне адразу не дужа спадабаўся гэты дызайн. Вельмі засмучвалі мяне не зусім зразумелыя пераходы паміж адценнямі жоўтага на фоне, абрэзаны хвост у каня. Але матуля вельмі прасіла вышыць менавіта гэту карціну. Ну не магла я ей адмовіць.
Каб вы разумелі, з чым я сутыкнулася, гэты вышыўка амаль аднолькавымі адценнямі жоўтага на 18 канве. Я думала, што зламаю сабе вочы. І пад канец працы я ўжо пачынала ненавідзець жоўты колер.
Пад час працы больш за ўсё мне спадабаліся грывы каней, дзе была найбольшая колькасць колераў нітак, за кошт чаго яны атрымалісь вельмі натуральныя.
У гэтай працы я старалася зрабіць "ідэальны" выварот і вышывала "зігзакам", г. зн. спачатку шыла аднім колерам ніжнія паўкрыжыкі злева направа, а на наступным радку працягвала іх вышываць ужо справа налева і толькі потым закрывала іх верхнімі паўкрыжыкамі. У выніку такога спосабу вышыўкі у мяне атрымаліся нейкія палосы: кожны другі радок выглядаў нібы больш выпуклым.
Пасля афармлення гэта не так прыкметна ўжывую, але на фотаздымку бачна ўсё роўна. Трэба сказаць вялікі дзякуй Андрэю (https://vk.com/vbaget), які аформіў маіх каней, пасля чаго яны мне сталі падабацца значна болей.
Пачала я шукаць у інтэрнэце прычыну такой непрыемнай з'явы і высветліла, што менавіта мой спосаб "зігзаку" мяне падвёў. Каб такіх палос больш не з'яўлялася, трэбы вышываць кожны радок цалкам, адразу закрывая ніжнія паўкрыжыкі верхнімі. І я вырашыла на наступнай вышыўцы паспрабаваць вышываць без "ідэальнага" выварота, але з роўным вонкавым бокам. Але аб гэтым я распавяду ў наступны раз)


Комментариев нет:
Отправить комментарий