воскресенье, 14 июня 2015 г.

Хамяк Умка - маленькі дапажнонік чытача

Мы жывем у час інфармацыі і гаджэтаў. Кожны сёння мае два-тры ці больш электронных дапаможнікаў. Я не выключэнне. Для мяне, як для выкладчыка літаратуры, вельмі зручнай з'явілась электронная кніга. Яе мажлівасці ўмяшчаць вялікую колькасць тэкстаў пры маленькім памеры заўсёды цешаць мяне.
Але несамавіты чорны чахол ніколі мне не падабаўся. Таму я вырашыла зрабіць невялічкае ўпрыгожванне для яго. На прасторах інтэрнэту я знайшла аўтарскую схемы Інны Пешкавай (http://www.avrora-vishivka.ru/) "Хамяк Умка". Гэты дызайн падыходзіў як нельга лепш.
У рабоце выкарыстоўвлісь крыжыкі, паўкрыжыкі, бэк і французкі вузельчык. Вышывала я падборам з рэшткаў нітак на пластыкавай канве. Усяго спатрэбілася чатырнаццаць колераў нітак. Крыжыкі я шыла ў два складання. Паўкрыжыкі па схеме трэбы шыць ў адно складанне, але мне здалося, што тады іх не бачна, таму паўкрыжыкі я таксама вышыла ў дзве нітачкі.
У дызайна вельмі складаны, але цікавы бэк. У многіх выпадках шывок бэка завяршаецца ў сярэдзіне клетачкі. Пластыкавая канва не давала мне такой мажлівасці, таму бэк я была вымушана трошкі скарэктаваць.
Лішнюю канву я абрэзала, а саму вышыўку прыляпіла на двубаковы скотч. Давайце нарэшце глянем, што ж у мяне атрымалася.


Комментариев нет:

Отправить комментарий