вторник, 23 июня 2015 г.

Два ў адным: ігольніца-кніжка і чахол для нажніц

Вітаю! Сёння я распавяду вам пра новы аксэсуар для вышыўкі, які я зрабіла сваімі рукамі. Гэта кніжка-ігольніца і адначасова чахол для нажніц.
Доўгі час я шукала дызайн, які б падышоў для маёй задумкі. І нарэшце знайшла.
Вось такая швейная машына з надпісам "іглы" здалася мне вельмі прываблівай.
Другім крокам было сабраць усе матэрыялы для будучай ігольніцы.
Потым ніткамі мульцікалор ад DMC я вышыла выбраны сюжэт на канве Хардангер 22 праз адну ніць. Трэба адзначыць, што пры вышыўцы мульцікалорам, каб пераходы атрымлівалісь больш плаўнымі. крыжыкі трэба вышываць адразу поўнасцю.
Наша вышыўка па размеры менш, чым патрэбна для ігольніцы, таму з двух бакоў прышываем па кавалачку тканіны і разуцюжваем швы.
З шчыльнага кардону выразаем чатыры дэталі. Па розмеры гэтых дэталей, з дабаўленнем 1-2 сантыметраў на прыпускі, выразаем 3 дэталі з тканіны і 4 з сінтэпоны. Яшчэ адну дэталь з тканіны, у палову меншую па даўжыні, робім для будучага кармашка. Па краю гэтай дэталі адразу прышываем карункі.
Усе тканінныя дэталі я для большай цвёрдасці праклеела дублерынам. На двубаковы скотч прыляпіла сінтэпон да кардонак. Потым нацягнула на іх тканіну по прынцыпу пінкіпу. Арымаўшыеся чатыры стараны будучай ігольніцы зляпіла памі сабой клеем "Мамент Крыстал" і пакінула застываць. Самае галоўнае тут не забыць адразу прыляпіць шнурочкі і стужкі, якія будуць злучаць две часціны ігольніцы. Я забыла, таму потым прыйшлося раздзіраць ужо склееныя дэталі і туды неяк упіхваць адсутныя элементы.
Для большай надзейнасці я месцы стыкаў яшчэ прашыла, а потым заляпіла карункамі.

Ну і апошні крок! Прышываем на гузік кавалачак фетру, на які мы будзем чапляць іголкі, і ўсялякія ўпрыгожванні на ваш смак. І атрымліваем асалоду ад выніку нашай працы!




воскресенье, 14 июня 2015 г.

Хамяк Умка - маленькі дапажнонік чытача

Мы жывем у час інфармацыі і гаджэтаў. Кожны сёння мае два-тры ці больш электронных дапаможнікаў. Я не выключэнне. Для мяне, як для выкладчыка літаратуры, вельмі зручнай з'явілась электронная кніга. Яе мажлівасці ўмяшчаць вялікую колькасць тэкстаў пры маленькім памеры заўсёды цешаць мяне.
Але несамавіты чорны чахол ніколі мне не падабаўся. Таму я вырашыла зрабіць невялічкае ўпрыгожванне для яго. На прасторах інтэрнэту я знайшла аўтарскую схемы Інны Пешкавай (http://www.avrora-vishivka.ru/) "Хамяк Умка". Гэты дызайн падыходзіў як нельга лепш.
У рабоце выкарыстоўвлісь крыжыкі, паўкрыжыкі, бэк і французкі вузельчык. Вышывала я падборам з рэшткаў нітак на пластыкавай канве. Усяго спатрэбілася чатырнаццаць колераў нітак. Крыжыкі я шыла ў два складання. Паўкрыжыкі па схеме трэбы шыць ў адно складанне, але мне здалося, што тады іх не бачна, таму паўкрыжыкі я таксама вышыла ў дзве нітачкі.
У дызайна вельмі складаны, але цікавы бэк. У многіх выпадках шывок бэка завяршаецца ў сярэдзіне клетачкі. Пластыкавая канва не давала мне такой мажлівасці, таму бэк я была вымушана трошкі скарэктаваць.
Лішнюю канву я абрэзала, а саму вышыўку прыляпіла на двубаковы скотч. Давайце нарэшце глянем, што ж у мяне атрымалася.


вторник, 9 июня 2015 г.

Метрыка "Мішка Тэддзі" ад Dimentions

Вітаю! У мінулым блоге я абяцала расказаць, як я змяніла свой прынцып вышыўкі, каб палепшыць мое крыжыкі. Спрабавала я новы спосаб на метрыцы для навароджанай дзяўчынкі. Гэта рарытэтны дызайн ад фирмы Dimentions. Ніткі я пераводзіла з палітры Dimentions у DMC. І чарговы раз пераканалася, што заўсёды трэбы вышываць ніткамі той фірмы, якая дана ў ключы, таму што мядзведзь ў мяне атрымаўся не тых адценняў, якія былі ў арыгінальным дызайне. Акрамя таго, я не знайшла падыходзячых падвесак, таму мая вышыўка засталася без упрыгажэнняў. 
Пачынала я гэту працу яшчэ па-ранейшаму, вышывыючы "змейкай". вось, як тады выглядалі крыжыкі і выварот.

І вось, што атрымалася, калі я пачала кожны радок адшываць адразу поўнымі крыжыкамі.

На мой погляд, крыжыкі сталі больш "пухлыя" і роўныя, а выварат амаль не змяніўся. У выніку работы над гэтай метрыкай я зрабіла дзве высновы: трэба мяняць спосаб вышыўкі са "змейкі" на вышыўку радкамі і нельга вышываць падборам.
Ну і трошкі дэталяў гэтага пректу.
Як і заўсёды ў Dimentions, у гэтай вышыўцы было шмат відаў шыўкоў: крыжык, паўкрыжык, бэк і кордынг.
Афармляла метрыку я сама ў пакупную рамку. Для нацяжкі мне спатрэбіліся белы кардон, аловак, нажніцы, двухбаковы скотч і сама рамка.
  Атрымалася, на мой погляд, нядрэнна.